БЕЛ Ł РУС

Беларусы збіраюць поўныя вёдры журавін

23.04.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Карыстальнікі TikTok чарговы раз уразілі каментатараў.

Вольга расказала, што на вялікіх выхадных сабрала на балотах Віцебшчыны некалькі поўных вёдраў журавін. Але паверылі ў гэта не ўсе: многія здзівіліся, як такое магчыма, бо ў красавіку журавіны яшчэ нават не пачынаюць цвісці, піша Onliner.by.

Журналісты вырашылі звярнуцца ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук па каментарыі спецыялістаў. Аказалася, збіраць журавіны вясной — даўняя традыцыя.

— Журавіны заўсёды збіралі вясной. Але, вядома, не свежыя, а тыя, што засталіся з мінулага сезона. Тое, што не пасклёўвалі птушкі і не з'елі звяры. Гэта быў адзін са спосабаў атрымаць вітаміны ў гэты перыяд.

Журавіны добра захоўваюцца, калі шмат снегу. Інакш да іх лёгка дабрацца птушкам і грызунам — напрыклад, мышы вылузваюць насенне. У цэлым для многіх жывёл яна служыць харчаваннем. Але гэтай зімой снегу было шмат, таму і так шмат ягад «перазімавала».

Мароз уплывае на якасць ягад. Восенню ягада кіслая і цвёрдая, пры адтаванні яна наліваецца сокам, становіцца вадкай знутры. Вядома, біяхімічны склад ягады мяняецца, кіслоты разбураюцца, яна становіцца саладзейшай. Але, тым не менш, карысць усё роўна застаецца, — расказала журналістам вядучы навуковы супрацоўнік Таццяна Курловіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула