У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр
Чаму мужчына ляжаў на дарозе, невядома.
Сёння ўдзень у Мінску адбылося незвычайнае ДТЗ.
46‑гадовая жанчына на Geely ехала па двары дома №9 на вуліцы Гарэцкага. І наехала на 43‑гадовага мужчыну, які па невядомых прычынах ляжаў на праезнай частцы.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
ДАІ заклікала кіроўцаў быць уважлівымі ў жылой зоне.