БЕЛ Ł РУС

На пятніцу прагназуюць замаразкі і моцны вецер

23.04.2026 / 18:59

Nashaniva.com

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў Беларусі 24 красавіка чакаецца рэзкае пахаладанне і замаразкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Уначы тэмпература ў большасці рэгіёнаў апусціцца да 0…—3 °C, а на паўднёвым захадзе будзе крыху цяплей — ад +1 да +5 °C. Удзень паветра прагрэецца толькі да +8…+14 °C.

Таксама прагназуецца моцны парывісты вецер, месцамі яго хуткасць можа дасягаць да 20 м/с. Ападкаў у пятніцу не чакаецца, але ўжо ў выхадныя прагназуюцца дажджы, а ў нядзелю нават мокры снег.

Сіноптыкі адзначаюць, што ветранае надвор’е можа захавацца і ў наступныя дні, таму рэкамендуюць улічваць умовы пры планаванні паездак і быць асцярожнымі на адкрытых участках дарог.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэджваюць, што вясна з Беларусі часова адступіць

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

Каментары да артыкула