У Жодзіне дзяўчына загінула пад коламі цягніка
Днём 23 красавіка у Жодзіне 25‑гадовая дзяўчына трапіла пад цягнік, паведамляе Следчы камітэт.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Паведамляецца, што дзяўчына пераходзіла чыгуначныя пуці перад саставам, які рухаўся. Машыніст, заўважыўшы чалавека на рэйках, падаў гукавы сігнал і ўжыў экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
Жодзінскі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку і асобна аналізуе фактары, якія маглі прывесці да трагедыі.