У Пінску 13‑гадовы падлетак загінуў, трапіўшы пад машыну на самакаце
Каля 19:20 39‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes на пінскай вуліцы 60‑годдзя Кастрычніка наехаў на 13‑гадовага хлопца, які ехаў на электрасамакаце і не злазіў з яго, перасякаючы праезную частку па пешаходным пераходзе.
Скрыншот з відэа
Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр. Абставіны здарэння цяпер высвятляюць супрацоўнікі ДАІ і следчыя.
У ДАІ нагадалі, што дзеці да 14 гадоў не маюць права кіраваць сродкамі персанальнай мабільнасці на дарогах без суправаджэння дарослых (за выключэннем жылых зон). Бацькам раяць не пакідаць дзяцей без нагляду на дарогах агульнага карыстання.