БЕЛ Ł РУС

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж

24.04.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Палітык высока ацаніў інтэрв'ю журналісткі, экс-палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, якое яна дала Глафіры Жук у праекце «Мне толькі спытаць» на «Белсаце».

Ігар Ільяш з жонкай Кацярынай Андрэевай

«Кацярына Андрэева годна павяла сябе як прадстаўніца культурнай Беларускай нацыі. Шмат высілкаў было пакладзена беларускімі патрыётамі ў тое, каб Амерыка дапамагла і ўключылася ў вызваленне вязняў. І Амерыка ўзялася, дзякуючы найперш паважанаму прэзідэнту Трампу. Кацярына асабіста напісала і падзяквала прэзідэнту Амерыкі за вызваленне. Хвала Вам, Кацярына. Беларусы культурныя людзі. У Вас выдатны муж. Усё лепшае наперадзе і шчасце вернецца», — напісаў Зянон Пазняк у сваім фэйсбуку.

Кацярына ў інтэрв'ю сказала, што вельмі спадзявалася, што разам з ёй у групе палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка, будзе яе муж Ігар Ільяш, які быў прысуджаны да чатырох год калоніі. Але гэтага, на жаль, не адбылося. Зараз яе задача — дачакацца з калоніі мужа, які прынцыпова адмаўляўся з'язджаць з Беларусі.

Зянону Пазняку сёння, дарэчы, споўнілася 82 гады.

Чытайце таксама:

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве

Каментары да артыкула