БЕЛ Ł РУС

У Адэсе дзве старэнькія сяброўкі загінулі ў выніку расійскага ўдару

24.04.2026 / 08:55

Nashaniva.com

У выніку расійскіх удараў па жылых дамах у Адэсе загінулі два чалавекі, яшчэ 14 пацярпелі, паведамілі ва ўкраінскай службе па надзвычайных сітуацыях.

Загінулыя — дзве сяброўкі, якім было па 75 гадоў, — жылі ў двухпавярховым доме, у які трапіў беспілотнік. Дрон таксама разбурыў трохпавярховы жылы дом — там пацярпелі шэсць чалавек.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер раней паведамляў, што ў трохпавярховым доме былі разбураны кватэры на двух верхніх паверхах. 72‑гадовая жанчына і 52‑гадовы мужчына атрымалі асколачныя раненні. У іншых будынках выбіты шкло, пашкоджаны аўтамабілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула