БЕЛ Ł РУС

Рубіа: ЗША будуць рады іранскай камандзе на чэмпіянаце свету

24.04.2026 / 10:35

Nashaniva.com

Урад ЗША будзе рады вітаць нацыянальную зборную Ірана на чэмпіянаце свету па футболе 2026, які пройдзе гэтым летам у ЗША, Канадзе і Мексіцы.

Фота: Gao Meng / VCG via Getty Images

Як заявіў кіраўнік Дзярждэпартамента Марка Рубіа, ніхто не казаў камандзе, «што яны не могуць прыехаць», і караць гульцоў няма за што, паведамляе Bild.

У той жа час Рубіа папярэдзіў, што членам іранскай спартыўнай дэлегацыі могуць адмовіць ва ўездзе, калі ў іх ёсць сувязі з Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі.

Калі іранская каманда прыедзе да падпісання мірнага пагаднення, гэта будзе першы выпадак у гісторыі чэмпіянатаў свету па футболе, калі краіна-ўдзельніца знаходзіцца ў стане вайны з краінай-гаспадыняй.

Неаднаразова паведамлялася, што Іран можа адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце свету з-за вайны ЗША супраць Ірана.

А днямі спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па глабальных партнёрствах Паала Замполі прапанаваў ФІФА замяніць зборную Ірана камандай Італіі, што не здолела прайсці адбор на мундыяль.

Паводле слоў крыніц FT, знаёмых з сітуацыяй, гэтая прапанова з’яўляецца спробай аднавіць адносіны паміж Дональдам Трампам і прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні пасля таго, як паміж імі адбыўся канфлікт на фоне крытыкі, якой ён абмяняўся з Папам Львом XIV з-за вайны з Іранам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула