БЕЛ Ł РУС

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

24.04.2026 / 11:50

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў адной са стаматалагічных паліклінік.

Ілюстрацыйнае фота

Падчас прыёму доктар працаваў без медсястры, таму прыём пацыентаў зацягнуўся. Гэта абурыла 43‑гадовага мужчыну, пішуць Мінск-навіны. 

Ён зазірнуў у кабінет і пачаў абурацца. У адказ стаматолаг растлумачыў сітуацыю і прапанаваў сесці ў крэсла. Але замест гэтага пацыент стаў абражаць доктара. Тады доктар дастаў тэлефон, каб зняць яго агрэсіўныя паводзіны.

Гэта яшчэ больш раззлавала мужчыну, і ён накінуўся на стаматолага: выбіў з яго рук тэлефон, пачаў біць па галаве і целе, хапаць за вопратку, выкручваць руку.

На дапамогу доктару прыйшлі калегі, якія адвялі раз’юшанага пацыента ў іншы кабінет і аказалі яму неабходную стаматалагічную дапамогу.

У дачыненні да нападніка была заведзена крымінальная справа. Вядома, што раней ён не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, мае вышэйшую адукацыю, працуе кладаўшчыком.

Вынік — тры гады хатняй «хіміі». Ён таксама павінен выплаціць пацярпеламу 8 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула