БЕЛ Ł РУС

На выходных чакаецца мокры снег, замаразкі і моцны вецер

24.04.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 25—27 красавіка.

У суботу месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі (дождж, ноччу і раніцай магчымы мокры снег). Вецер днём парывісты.

Ноччу +1..+7°С, у многіх раёнах Віцебскай вобласці чакаюцца замаразкі 0..-3°С, максімальная тэмпература паветра днём складзе ад +11°С па паўночным усходзе да +18°С па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 26 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Вецер многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +1..+8°С, па паўночным захадзе пры праясненнях чакаюцца замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём будзе ад +2°С па поўначы да +10°С па поўдні.

У панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны замаразкі 0..-3°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе +1..+3°С; днём +6..+13°С.

Надвор'е ў Мінску на наступныя два тыдні паводле gismeteo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула