БЕЛ Ł РУС

Наста Кудасава адправілася ў паэтычны тур па краінах Балтыі

24.04.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Учора паэтка выступала ў польскім Беластоку, а сёння адбудзецца сустрэча з ёй у Вільні.

Сустрэча пройдзе ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) і пачнецца а 18-й.

Заўтра сустрэча адбудзецца ў Рызе ў доме Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі (Slokas iela 37, 15:00). 

У нядзелю ў Таліне (Pärnu mnt, 6, 14:00).

Наста Кудасава будзе прэзентаваць новую кнігу — «Лірыка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула