БЕЛ Ł РУС

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

24.04.2026 / 15:43

Nashaniva.com

У Беларусі прайшлі арышты.

Афіцыйна назва новага «экстрэмісцкага фармавання» ў інтэрпрэтацыі сілавікоў гучыць як

«BELARUSIAN COUNCIL FOR CULTURE» / «Беларуская Рада культуры» / ВСС, праекты «Mahistrat» / «Магистрат» / «Магістрат», «Vasminoh» / «Осьминог», «ArtPower Belarus» / «ArtPower Беларусь», «Фонд совета по культуре Беларуси» / «FUNDACJA BIAŁORUSKA RADA KULTURY».

На думку сілавікоў, да гэтых ініцыятыў датычныя Сяргей Будкін, Эліна Калнібалоцкая, Алена Рыдзеўская, Надзея Гарэцкая, Цімафей Акудовіч, Бажэна Ліс, Алена Тур, Кацярына Раманчык, Алена Варанец, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская.

Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі арганізацыю «ІншыЯ» / «The Others», да якой датычныя Дзмітрый Радзіеўскі і Марына Штрахава.

Для Рады культуры гэта паўторнае прызнанне: першы раз яе абвясцілі «экстрэмісцкім фарміраваннем» чатыры гады назад.

Чытайце таксама:

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?

Каментары да артыкула