У Расіі знішчылі 20 тон беларускага сала
У Смаленскай вобласці Рассельгаснагляд спыніў незаконны ўвоз буйной партыі свінога сала з Беларусі.
Яшчэ 13 сакавіка 2026 года супрацоўнікі ведамства разам з мытнікамі затрымалі грузавік, які вёз у Маскву каля 20,4 тоны «замарожанага свінога тлушчу». Паводле дакументаў, прадукцыя нібыта была вырабленая на мясакансервавым камбінаце ў Мінскай вобласці.
Пры праверцы, аднак, высветлілася, што ветэрынарны сертыфікат падроблены: у ім былі фальшывыя адзнакі пра праходжанне кантролю. Падчас агляду грузу таксама аказалася, што на ўпакоўцы няма клеймаў, якія пацвярджаюць ветэрынарна-санітарную праверку.
Дадаткова беларускі бок афіцыйна паведаміў, што не можа пацвердзіць паходжанне і бяспеку гэтай прадукцыі.
У выніку 21 красавіка ўвесь груз знішчылі ў адпаведнасці з дзейнымі ў Расіі правіламі. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Чытайце таксама:
Чаму сала ў Беларусі даражэйшае за мяса? Патлумачылі фермеры
Сала — сапраўдны суперфуд. У чым карысць гэтага прадукту і колькі ён цяпер каштуе
Халадзец, паляндвіца, сала… Беларускія «суперфуды», з якімі лягчэй і здаравей перажыць халодную зіму