БЕЛ Ł РУС

Чартарную праграму ў в'етнамскі Дананг адмянілі не пачаўшы

24.04.2026 / 21:08

Nashaniva.com

Чартарную праграму пералётаў з Мінска ў в’етнамскі Дананг, якая павінна была пачацца ў маі, нечакана адмянілі. Пра гэта паведаміў кансалідатар рэйса «АэраБелСэрвіс», удакладніўшы, што прычына — «арганізацыйныя пытанні».

Начны Дананг. Фота: Wikimedia Commons

Усе ўжо забраніраваныя туры ў гэтым напрамку будуць ануляваныя без штрафаў. Замест гэтага турыстам прапануюць перанесці паездкі на іншыя курорты з прамымі рэйсамі з Мінска. Сярод варыянтаў — Нячанг у В’етнаме, востраў Хайнань у Кітаі, а таксама тайландскія курорты Пхукет і Патая.

Таксама разглядаецца магчымасць іншага маршруту ў тую мясцовасць: спачатку пералёт з Мінска ў Нячанг, а потым унутраны рэйс да Дананга.

Першапачаткова планавалася, што рэйсы Мінск — Дананг — Мінск пачнуць выконвацца з 10 мая, а туры будуць разлічаныя прыкладна на 10—11 начэй. Гэта магло стаць трэцім прамым авіянакірункам з Беларусі ў В’етнам.

На сённяшні дзень з Мінска ўжо ёсць прамыя рэйсы ў Нячанг і на востраў Фукуок. Пры гэтым беларусы могуць наведваць В’етнам без візы, калі знаходзяцца ў краіне не больш за 30 дзён.

Чытайце таксама:

Адпачынак у В'етнаме за $500 у суткі. Беларусы расказалі, што расчаравала за такія грошы

«Белавія» ўвяла новыя рэйсы ў В'етнам і на Шры-Ланку

«Белавія» запусціць чартары на в'етнамскі курорт

«Белавія» запусціць рэгулярныя рэйсы ў В'етнам

Каментары да артыкула