БЕЛ Ł РУС

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

25.04.2026 / 00:03

Nashaniva.com

Трагічны інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі 14‑й гімназіі.

Абноўлены стадыён сталічнай гімназіі № 14 урачыста адкрылі ў 2024 годзе — тут зрабілі футбольнае поле са штучнай травой.

Увечары 23 красавіка тут сабраліся пагуляць у футбол хлопцы — студэнты БДЭУ і проста падлеткі з розных раёнаў горада. Падчас гульні аднаму з іх гульцоў нечакана стала дрэнна, ён проста ўпаў на поле.

Медыкі больш за 30 хвілін рэанімавалі хлопца, але, на жаль, іх дзеянні не далі плёну. У 20:55 канстатавалі смерць. Па словах відавочцаў, дактары казалі пра парушэнне сардэчнага рытму. А сам хлопец скардзіўся сябрам на боль у спіне.

Сябры кажуць, што хлопцу было 18 гадоў, ён вёў здаровы лад жыцця, займаўся спортам. А вучыўся на першым курсе БДЭУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула