БЕЛ Ł РУС

Жыхар Барысаўскага раёна згубіў дзяржнумар ад сваёй машыны і намаляваў яго сам

24.04.2026 / 23:29

Nashaniva.com

У Старых Дарогах на АЗС выявілі кіроўцу, які самастойна «аднавіў» дзяржаўны нумар аўтамабіля пасля яго страты. Цяпер на яго завялі крыміналку, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

57‑гадовы жыхар Барысаўскага раёна згубіў нумарны знак ад сваёй легкавой машыны, але не звярнуўся ў ДАІ. Замест гэтага ён вырашыў зрабіць новы нумар сам. Мужчына зняў знак са свайго грузавога аўто, зафарбаваў старыя сімвалы і ўручную намаляваў патрэбныя літары ды лічбы, пасля чаго паставіў змененую таблічку з нумарам на легкавік і працягваў на ім ездзіць.

Выявілі гэта парушэнне выпадкова: на адной з аўтазаправак у Старых Дарогах старонні чалавек звярнуў увагу на падазроны нумар і паведаміў пра гэта ў міліцыю. Пасля праверкі высветлілася, што знак падроблены.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за падробку рэгістрацыйнага нумара транспартнага сродку. За гэта прадугледжана пакаранне — ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку

У Рэчыцы знайшлі нелегальны дом састарэлых

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

Каментары да артыкула