БЕЛ Ł РУС

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

25.04.2026 / 07:24

Nashaniva.com

Прамыя перамовы паміж ЗША і Іранам апошні раз праходзілі 11—12 красавіка ў Пакістане і скончыліся правалам.

Абас Арагчы. Фота: AP Photo / Khaled Elfiqi

Іран не плануе новы раўнд перамоваў з ЗША. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Ісламскай Рэспублікі Эсмаіл Багаі ў сацсетцы X.

«Мы прыбываем у Ісламабад, Пакістан, з афіцыйным візітам. Міністр замежных спраў Абас Арагчы сустрэнецца з высокапастаўленымі афіцыйнымі асобамі Пакістана ў рамках іх пастаяннага пасярэдніцтва і добрых паслуг з мэтай спынення навязанай Амерыкай агрэсіўнай вайны і аднаўлення міру ў нашым рэгіёне», — напісаў Багаі.

Асобна прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што сустрэчы паміж Іранам і ЗША не плануюцца: «Пазіцыя Ірана будзе даведзена да ведама Пакістана».

Абас Арагчы знаходзіцца з візітам у Пакістане для перамоваў з прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам, міністрам замежных спраў краіны Ісхакам Дарам і начальнікам штаба сухапутных войскаў Пакістана фельдмаршалам Асімам Мунірам.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер таксама плануюць правесці сустрэчу з пакістанскімі ўладамі.

Прамыя перамовы паміж ЗША і Іранам апошні раз праходзілі 11—12 красавіка ў Пакістане. Тады бакі не змаглі дамовіцца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула