БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat

25.04.2026 / 07:33

Nashaniva.com

Дадатак будзе працаваць без рэгістрацыі нумара тэлефона.

Кампанія X у афіцыйным акаўнце на сваёй платформе прадставіла месенджар XChat, які даступны для спампоўкі ў App Store.

«Размаўляйце з любым чалавекам у X. Поўнасцю канфідэнцыйна. Цяпер на вашым галоўным экране», — гаворыцца ў заяве X.

Паводле апісання прыкладання ў краме App Store, XChat працуе без рэкламы, а зносіны даступныя з карыстальнікамі сацсеткі X. «Забудзьцеся пра запрашэнні, абмен нумарамі тэлефонаў, пытанні кшталту «Ты карыстаешся гэтым дадаткам?» Сетка, якую ты будаваў гадамі, працуе імгненна. Канфідэнцыйнасць — гэта аснова», — адзначаецца ў апісанні.

Маск раней заяўляў, што новы месенджар выкарыстоўвае «шыфраванне ў стылі біткойна». Паводле яго слоў, дадатак павінен падтрымліваць скразное шыфраванне, перасылку любых файлаў, а таксама аўдыя– і відэазванкі.

Дадатак напісаны на мове Rust і будзе працаваць без рэгістрацыі нумара тэлефона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула