БЕЛ Ł РУС

У парку імя Чавеса ў Мінску з’явіцца лядовая арэна пад адкрытым небам

25.04.2026 / 07:48

Nashaniva.com

Пра гэта «Мінск-навінам» расказаў дырэктар «Мінскзелянбуда», дэпутат Мінгарсавета Аляксандр Ермаловіч.

Фота: «Мінск-навіны»

«Буйным праектам Мінска ў Фрунзенскім раёне сёлета стане завяршэнне 4‑й чаргі ўладкавання парку імя Уга Чавеса. Гэта адбудзецца ў найбліжэйшы час. Адной з «разынак» стане лядовая арэна пад адкрытым небам, якая зможа працаваць пры тэмпературы да +7°C, гэта значыць, з лістапада па сакавік», — расказаў ён.

На кантролі застаецца яшчэ адна просьба жыхароў — аднавіць фантан на вуліцы Пятра Глебкі. Гэта водна-дэкаратыўная канструкцыя, у яе чашы размешчаны скульптуры на тэму воднай фаўны і флоры. Сёння аб’ект уключаны ў інвестыцыйную праграму сталіцы, яго адновяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула