Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё
Стаўкі зніжаныя па некалькіх напрамках, у тым ліку і па іпатэчных.
Мінск Свет. Фота забудоўшчыка
Беларусбанк сёння знізіў стаўкі па крэдытах:
Крэдыт на ўзвядзенне (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, набыццё незавершанага законсерваванага капітальнага будынка на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылля, а таксама на ўзвядзенне жылога памяшкання шляхам набыцця жыллёвых аблігацый у шматкватэрным жылым доме зараз будзе пад 15,9% гадавых.
Крэдыт на ўзвядзенне жылога памяшкання ў шматкватэрным доме для грамадзян, якія заключылі дамовы з дзяржаўнымі забудоўшчыкамі — 14,9% гадавых.
Набыццё жылога памяшкання: пры куплі на другасным рынку — 16,9% гадавых; у забудоўшчыка — 15,9%.
Крэдыт «Іпатэка Экспрэс»: пры куплі на другасным рынку — 16,9% гадавых (для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў жыллі — 15,5% гадавых, было 18,25%); у забудоўшчыка — 15,9% гадавых (было 16,65%).
Крэдыт «Час будаваць» — 14,9% гадавых.
Крэдыт «Іпатэка з намі» (у рамках партнёрскіх праграм) — зніжана працэнтная стаўка, пачынаючы з 13‑га месяца: пры заключэнні дамовы з дзяржаўным забудоўшчыкам — да 14,9% гадавых; з забудоўшчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці — да 15,9% гадавых.
Крэдыт «Буддом» — 15,9% гадавых.
Крэдыт «Рэфінансаванне іпатэкі» — 16,9% гадавых.
Падрабязную інфармацыю пра ўсе ўмовы і неабходныя дакументы можна знайсці на карпаратыўным сайце Беларусбанка або атрымаць па кароткім нумары кантакт-цэнтра 147.