БЕЛ Ł РУС

У выніку расійскага ўдару па Дняпры загінулі чатыры чалавекі

25.04.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Двое чалавек загінулі сёння ноччу ў Нежыне Чарнігаўскай вобласці.

У Дняпры ў выніку расійскай атакі часткова разбураны чатырохпавярховы жылы дом, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа. Атака на горад працягвалася больш за 10 гадзін. Разбор завалаў працягваецца, цяпер вядома пра чатырох загінулых. Больш за 20 чалавек атрымалі раненні.

У горадзе Нежын Чарнігаўскай вобласці два чалавекі загінулі і не менш за сем атрымалі раненні ў выніку расійскага ракетнага ўдару.

Атаке беспілотнікаў падверглася таксама Адэса. Кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў пра двух пацярпелых. Пашкоджаны жылыя дамы і прыпартовая інфраструктура.

Расійскі беспілотнік ударыў па маршрутным аўтобусе каля сяла Юркоўка ў Запарожскім раёне, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Іван Фёдараў. У выніку адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі. Мікрааўтобус быў пашкоджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула