БЕЛ Ł РУС

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III

25.04.2026 / 12:05

Nashaniva.com

Улады акругі Калумбія, дзе знаходзіцца Вашынгтон, памылкова павесілі 15 сцягоў Аўстраліі замест брытанскіх каля Белага дома перад візітам караля Карла III.

Работнікі дарожнай службы мяняюць аўстралійскія сцягі на брытанскія. Фота: Andrew Leyden/Getty Images

Паводле Reuters, памылку хутка выправілі.

Кароль Вялікабрытаніі наведае ЗША 27 красавіка.

Гэта першая паездка Карла III у ЗША ў якасці манарха, а таксама першы дзяржаўны візіт брытанскага караля ў краіну з 2007 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула