БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пабывала на канцэрце гурта Irdorath

25.04.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Гурт падарыў Святлане Ціханоўскай кнігу пра беларускіх «нячысцікаў» — выданне на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Перад выступам, які прайшоў у Варшаве, лідарка паразмаўляла з музыкамі пра іх шлях, жыццё пасля зняволення і тое, як цяпер выглядае праца і творчасць у эміграцыі, паведамляе яе прэс-служба.

Гурт падарыў Святлане Ціханоўскай кнігу пра беларускіх «нячысцікаў» — выданне на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску. 

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Надзея і Ўладзімір, заснавальнікі гурта, — былыя палітвязні, і ўчора была асаблівая для іх дата — тры гады з моманту вызвалення.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Мяне заўсёды натхняюць гісторыі беларусаў. А гісторыя Надзеі і Уладзіміра — прыклад сілы, стойкасці і ўнутранай свабоды. Я шчыра ганаруся, што, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, гурт працягвае свой творчы шлях», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула