З 1 мая павялічыцца бюджэт пражытковага мінімуму
У Беларусі з 1 мая павялічваюцца памеры бюджэту пражытковага мінімуму. Новыя значэнні будуць дзейнічаць з 1 мая да 31 ліпеня 2026 года. У сярэднім на аднаго чалавека БПМ складзе 509,62 рубля — гэта прыкладна на 2,5% больш, чым раней.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Для розных груп насельніцтва ўстаноўленыя такія памеры:
- для працаздольных — 554,4 рубля;
- для пенсіянераў — 366,59 рубля;
- для дзяцей да 3 гадоў — 314,1 рубля;
- для дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 422,66 рубля;
- для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 497,59 рубля.
Гэта ўжо другое падвышэнне бюджэту пражытковага мінімуму ў 2026 годзе.
Чытайце таксама:
Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы
Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую