БЕЛ Ł РУС

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка

25.04.2026 / 22:10

Nashaniva.com

Жыхарка Наваполацка Аляксандра Багданава (Слоціна) размясціла відэазварот адносна пошуку свайго бацькі — 56‑гадовага грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Слоціна, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Дзмітрый Слоцін

У падмаскоўным Нагінску мужчына падпісаў кантракт з расійскай арміяй, праходзіў службу ў 11‑й роце 4‑га батальёна, 1‑м мотастралковым палку.

4 студзеня гэтага года ён апошні раз выходзіў на сувязь, з 29 студзеня лічыцца зніклым без вестак.

Дачка звярнулася ў розныя расійскія дзяржаўныя органы — Мінабароны, СК, вайсковую паліцыю, вайсковую пракуратуру. Ёй не адказалі ва ўстаноўленыя тэрміны, і цяпер яна мае намер падаць заяву на бяздзейнасць расійскіх органаў.

Раней Дзмітрый Слоцін працаваў на наваполацкім «Нафтазаводмантажы», а апошнім часам, мяркуючы з усяго, у Расіі.

Чытайце таксама:

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?

Каментары да артыкула