БЕЛ Ł РУС

У Малі забілі міністра абароны, які быў важным саюзнікам Расіі

26.04.2026 / 18:02

Nashaniva.com

Сітуацыя ў краіне застаецца напружанай.

У Малі забілі міністра абароны Садыё Камара і частку яго сям'і ў выніку нападу тэрарыста-смяротніка на яго рэзідэнцыю, што знаходзіцца ў горадзе Каці, недалёка ад сталіцы Малі Бамака. Гэта здарылася 25 красавіка, паведамляе Le Figaro.

Камара лічыўся важным расійскім саюзнікам.

Раней узброеная групоўка малійскіх туарэгаў Фронт вызвалення Азавада паведаміла, што пасля баёў супраць урадавых войскаў ёй удалося заняць большую частку горада Кідаль на поўначы краіны. Раней Кідаль ужо лічыўся апорным пунктам паўстанцаў, але перад гэтым яго ўзяло пад кантроль войска Малі.

Сітуацыя і ў цэлым краіне застаецца напружанай. У горадзе Каці, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя кіраўніка Малі Асімі Гойта, вяліся інтэнсіўныя перастрэлкі.

Чытайце таксама:

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

У Афрыцы збілі расійскі верталёт

Каментары да артыкула