БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка з чыноўнікамі адзначыў шампанскім дабудаваны кароўнік

26.04.2026 / 18:28

Nashaniva.com

З такой нагоды, апроч шампанскага, быў падрыхтаваны і самагон. 

Лукашэнка з шампанскім адзначае дабудаваную ферму. Скрыншот відэа «Пул першага»

У гаспадарцы «Агра-Ляскавічы» пабудавалі малочна-таварны комплекс. Калі сёння туды прыехаў Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік справамі пры ім Юрый Назараў звярнуўся:

«Дазвольце пытанне…»

«Грошай няма», — не даў скончыць Лукашэнка пад дружны смех чыноўнікаў.

«Што з шампанскім рабіць будзем? Вы сказалі, шампанскае па заканчэнні [будаўніцтва] фермы (Лукашэнка казаў пра шампанскае падчас візіту на гаспадарку ў кастрычніку 2025 года. — НН)».

Лукашэнка загадаў наліваць. 

«Ёсць шампанскае, і самагон ёсць», — адсправаздачыўся Назараў на ўсякі выпадак.

«Абяцаў — значыць будзем выконваць», — сказаў Лукашэнка пра шампанскае і разам з чыноўнікамі падняў келіх.

Новы малочна-таварны комплекс у гаспадарцы «Агра-Ляскавічы». Фота: БелТА

Новы малочна-таварны комплекс у гаспадарцы «Агра-Ляскавічы». Фота: БелТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула