Мокры снег і замаразкі чакаюцца ў апошнія дні красавіка
Цяпло павінна вярнуцца ў канцы тыдня.
У аўторак захаваецца ўплыў халоднай тылавой часткі цыклону з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расіі.
Днём у многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер месцамі моцны парывісты.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі 0..-3°С, днём +5..+11°С.
У сераду пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер днём месцамі парывісты.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі 0..-4°С, днём +5..+10°С.
У чацвер, 30 красавіка, днём месцамі па краіне чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..-5°С, днём тэмпература паветра ад +5°С на поўначы да +13°С на захадзе.
Цяпло павінна вярнуцца ў канцы тыдня, у першыя дні мая.
Прагноз на Мінск паводле yr.no