БЕЛ Ł РУС

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»

27.04.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Фота з кабінета былога кіраўніка ГУР, а цяпер кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава, нарабіла шуму ў сеціве. Увагу на здымку прыцягнуў чырвоны нататнік з красамоўным надпісам «Спіс пі*арасаў 2026».

Фота: «Бабель»

Фотаздымак у кабінеце зрабіла падчас гутаркі выданне «Бабель». Чые імёны ў спісе пі*арасаў, невядома.

У сеціве здымак ужо стаў мемам і ілюстрацыяй да фразы «Калі кажуць, што я не злапамятлівы». Некаторыя іранізуюць, што нататнік «занадта тонкі».

Журналісты высветлілі, што гэты нататнік — папулярны сувенір, які можна набыць у інтэрнэце за 350—380 грыўняў (22—24 рублі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула