БЕЛ Ł РУС

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў

27.04.2026 / 12:20

Nashaniva.com

Вялікі банер і вялікія майкі на трыбунах і майкі з падзякай на гульцах.

У горадзе Дэвентэр паказалі, як трэба ўзнагароджваць адданасць клубу і добрую працу. Мясцовы клуб «Гоў Эхэд Іглз», што выступае ў вышэйшым дывізіёне, усім стадыёнам правёў на пенсію прачку Карлу Віці, піша sports.ru.

Што зрабілі «Іглз»? Арганізавалі маштабныя праводзіны. Перад матчам з «АЗ Алкмаар» стадыён ператварыўся ў адну вялікую падзяку. Гіганцкі банер на трыбуне — не ў гонар забіўнога форварда, а ў гонар жанчыны, якая гадамі заставалася ў цені.

«Карла — ікона клуба. Дзякуй табе за ўсё!» — напісалі заўзятары. Таксама на банеры побач з партрэтам Карлы была форма клуба розных гадоў, развешаная на прышчэпках — сімвалічна, памятны калаж.

Легендарнай прачцы ўручылі вялізную рамку з момантамі за ўсе 27 гадоў працы — сапраўдная гісторыя клуба ў адной выяве.

Гульцы выйшлі на поле ў футболках «Дзякуй, Карла». Выглядала гэта максімальна стыльна і паважліва.

Карла, вядома, не стрымалася і расплакалася проста на полі пад скандаванне трыбун.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула