У Мінску могуць пабудаваць вантавы мост
Беларускі дарожны навукова-даследчы інстытут прадставіў канцэптуальны праект вантавага моста ў Мінску ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75‑годдзя Фрунзенскага раёна, паведамляе «Мінская праўда».
Ключавым элементам прэзентацыі стаў канцэпт вантавага моста.
У адрозненне ад звычайных мастоў, вантавыя як від падвесных больш устойлівыя, маюць жорсткае дарожнае палатно і здольныя вытрымліваць вялікія нагрузкі і моцны вецер. Гэта асабліва актуальна для гарадскіх умоў.
Таксама пілоны, якія могуць мець розныя формы, робяць такія масты архітэктурнымі аб’ектамі, што часта становяцца сімваламі гарадоў.