У расійскай Самары 13‑гадовую школьніцу забіла дрэвам
Другая школьніца ў бальніцы.
У горадзе ўраган і моцны вецер, які валіць дрэвы, зносіць дахі дамоў і абрывае правады, піша Mash.
Дрэва ўпала на дзвюх дзяўчынак-падлеткаў — адна загінула, другая ў бальніцы.
Наземны транспарт амаль не ходзіць, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.