БЕЛ Ł РУС

У нядзелю беларуска-літоўскую мяжу спрабавала пераадолець найбольшая з пачатку года колькасць нелегальных мігрантаў

27.04.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Мяжу спрабавала пераадолець 50 чалавек.

Каментуючы зафіксаваны ў нядзелю новы рэкорд дня па колькасці нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Літву з Беларусі, прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс заявіў, што Літва будзе сутыкацца з нелегальнай міграцыяй да таго часу, пакуль Беларусь будзе актыўна спрыяць гэтаму, піша Delfi.lt.

«Нелегальная міграцыя будзе працягвацца датуль, пакуль яна будзе прымальная беларускаму боку. Тут арганізаваная міграцыя, і яна ажыццяўляецца з ведама беларускіх службаў. Падзеі паказваюць, што ў Беларусі шмат нелегальных мігрантаў», — заявіў Мішуціс агенцтву ELTA ў панядзелак.

Памежнікі высачылі з верталёта каля двух дзясяткаў мігрантаў. Сярод тых, хто спрабаваў незаконна трапіць у краіну некалькімі групамі за апошнія 24 гадзіны, былі 11 мігрантаў, якія двума групамі ў розных месцах падышлі вельмі блізка да мяжы, але не змаглі трапіць у Літву. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула