Галоўная бухгалтарка прайграла ў анлайн-казіно ўсе грошы фірмы
Са студзеня 2023 года да снежня 2025 года яна пералічыла сабе больш за 268 тысяч рублёў са сродкаў кампаніі.
Ілюстрацыйнае фота
Выплаты праводзіліся пад выглядам заробку, матэрыяльнай дапамогі, адпускных і на іншых падставах.
«Атрыманыя грошы яна траціла на анлайн-казіно. Паводле заключэння эксперта, у яе ўстаноўлена паталагічная схільнасць да азартных гульняў», — распавялі ў пракуратуры.
Прычыненая прадпрыемству шкода кампенсаваная часткова ў суме блізу 83 тысяч рублёў.
42‑гадовая абвінавачаная застаецца пад вартай.