БЕЛ Ł РУС

У Віцебску на таргі выставілі аўтазак

27.04.2026 / 21:36

Nashaniva.com

Спецыфічны лот з’явіўся на электроннай пляцоўцы Gostorg.by, заўважыла выданне «Моцныя навіны». У апісанні сказана, што гэта грузавы фургон 2010 года выпуску, прабег — 102 тысячы кіламетраў, знаходзіцца ў Віцебску.

Стартавая цана спецыфічнага аўтатранспарту — 33 400 рублёў, што роўна 11 800 даляраў у эквіваленце.

Ахвочыя могуць агледзець машыну, але толькі па папярэдняй заяўцы. Даных пра тое, ці трэба пераабсталёўваць фургон пасля куплі, у аб’яве няма. Не пазначаныя і абмежаванні для ўдзельнікаў — як выглядае, купіць спецмашыну можа любы чалавек?

Аўкцыён прызначаны на 11 мая.

Чытайце таксама:

Будынак вакзала ў Віцебску зноў спрабуюць прадаць з аўкцыёну

Беларусы ўсё больш ахвотна купляюць пустыя хаты ў вёсках

На аўкцыёне прададуць лэндровэр, аформлены ў стылі Барбі

У Крупках прадаюць з аўкцыёну цэлы вайсковы гарадок

Каментары да артыкула