БЕЛ Ł РУС

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна

27.04.2026 / 22:49

Nashaniva.com

Расійскі Z-блогер Ілья Рамясло, які раней падтрымліваў уладу і вядомы шматлікімі даносамі на апанентаў Крамля, пасля выхаду з псіхіятрычнай клінікі зрабіў новыя рэзкія заявы супраць Уладзіміра Пуціна, піша The Moscow Times.

Скрыншот з відэа

У інтэрв’ю Ксеніі Сабчак Ілья Рамясло сказаў, што галоўная прычына праблем у Расіі — не асобныя чыноўнікі ці структуры, а чалавек на вяршыні ўлады, які кіруе ўсёй сістэмай. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра Пуціна. Ён сцвярджае, што многія гэта разумеюць, але баяцца адкрыта сказаць.

Таксама Рамясло заявіў, што не шкадуе пра свае папярэднія выказванні і мае намер працягваць дзейнасць у тым жа кірунку. Ён нават назваў сябе кіраўніком апазіцыйнага руху Расіі.

Паводле яго слоў, змагацца трэба не толькі з асобай Пуціна, а і з «пуцінізмам» як сістэмай кіравання. Ён таксама выказаў меркаванне, што ў краіне магчымы ціхі палацавы пераварот, які можа ўзначаліць прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.

Блогер сказаў, што стаў крытычна ставіцца да Пуціна пасля мяцяжу Яўгенія Прыгожына ў 2023 годзе. Усе свае пазнейшыя пахвальныя пасты на адрас прэзідэнта ён цяпер называе іроніяй, хоць выразна патлумачыць гэта не змог.

Пра шпіталізацыю Рамясло паведаміў, што яго забрала хуткая дапамога ў суправаджэнні паліцыі. Ён сцвярджае, што прымусовага лячэння не было, а яму давалі толькі лёгкія прэпараты ад бессані. У клініцы ён правёў тры дні.

Ілля Рамясло стаў вядомы яшчэ да вайны ва Украіне сваёй барацьбой супраць Аляксея Навальнага. У інтэрв’ю ён таксама заявіў, што шкадуе пра смерць Навальнага ў турме і адчувае віну за сваю ролю ў пераследзе апазіцыянера.

Чытайце таксама:

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў

Каментары да артыкула