БЕЛ Ł РУС

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

27.04.2026 / 23:31

Nashaniva.com

Незвычайную сустрэчу ўдалося зафіксаваць у Калінкавічах: у аб’ектыў трапіў чорны бусел. Для Беларусі гэта рэдкая птушка, занесеная ў Чырвоную кнігу. Відэа апублікавалі ў інстаграме «Калинковичи. Новости», заўважыла выданне «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа

Незвычайнасць сітуацыі ў тым, што чорны бусел зусім не падобны паводзінамі да свайго белага сваяка. Калі белыя буслы ахвотна селяцца побач з людзьмі, на дахах дамоў і воданапорных вежах, то чорныя выбіраюць цішыню: глухія лясы, участкі каля балот і рэк. Убачыць такую птушку побач з чалавекам — вялікая рэдкасць.

Паводле даных арнітолагаў, у Беларусі налічваецца каля 900—1300 пар чорных буслоў. Від знаходзіцца пад аховай і лічыцца ўразлівым: адна з галоўных пагроз для яго — знікненне звыклых месцаў пасялення.

Дарэчы, менавіта чорны бусел аб'яўлены ў Беларусі птушкай 2026 года, ён перамог у народным галасаванні.

Чытайце таксама:

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел

Каментары да артыкула