У сутыкненні цягнікоў у Інданезіі загінулі як мінімум 14 чалавек.
Улады паведамляюць, што ў выніку катастрофы ў сталіцы, Джакарце, траўмы атрымаў 81 чалавек.
Фота: Basarnas/Anadolu via Getty Images
Кіраўнік выратавальнай службы Інданезіі Махамад Сіяфі ў аўторак раніцай паведаміў журналістам, што ўнутры змятых вагонаў усё яшчэ застаюцца заціснутыя жывыя людзі. Кіраўнік паліцыі Джакарты Асэп Эдзі Сухеры ўдакладніў, што іх шэсць ці сем, піша Бі-бі-сі.
Катастрофа каля станцыі Бекасі Тымур у Джакарце адбылася ў панядзелак. Цягнік далёкага злучэння ўрэзаўся ззаду ў прыгарадны цягнік, які спыніўся пасля сутыкнення з таксі, што затрымалася на пераездзе. Удар прыйшоўся на жаночы вагон.