БЕЛ Ł РУС

У Мінску да 2030 года плануюць адрамантаваць 30 мастоў

28.04.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам інжынернай транспартнай інфраструктуры ў сталіцы займаецца Гардарбуд.

Фота: Мінск-навіны

— У інфраструктуру ўваходзяць масты, пуцеправоды, дарогі, падземныя пешаходныя пераходы, а таксама інжынерныя камунікацыі, — распавёў Мінск-навінам дырэктар прадпрыемства Сяргей Панёў. — Сёння рамантуем мост праз Свіслач у бок вуліцы Пуліхава і пуцеправод на 4‑м км МКАД у раёне аэрадрома Ліпкі.

Спецыялісты прыступілі да будаўніцтва пуцеправода ад вул. Ціміразева ў напрамку вул. Калеснікава. Дзякуючы рэалізацыі гэтага праекта ўдасца злучыць Фрунзенскі і Цэнтральны раёны. Даўжыня гатовага збудавання складзе каля 380 метраў. Рух будзе шасціпалосным — па тры ў кожным напрамку.

Пры гэтым на некаторых скрыжаваннях, дзе гэта неабходна для разгрузкі запатрабаваных напрамкаў, з’явяцца дадатковыя палосы. Да ўзвядзення першых пралётных канструкцый плануюць прыступіць у канцы мая — пачатку чэрвеня 2026 года.

— Таксама завершаны перадпраектныя працы і пачынаем праектаванне яшчэ аднаго важнага лагістычнага шляху — працяг вуліцы Чурлёніса з пуцеправодам праз чыгунку на вуліцу Каржанеўскага. Гэта дазволіць злучыць Маскоўскі і Кастрычніцкі раёны. Да будаўніцтва плануем прыступіць у 2027 годзе, — адзначыў дырэктар «Гардарбуда». — Працягне ўмоўнае фарміраванне так званага трэцяга гарадскога кальца працяг вуліцы Сярова з узвядзеннем пуцеправода праз чыгунку і выхадам на вуліцу Шпілеўскага.

Акрамя таго, у 2026 годзе спецыялісты пачнуць праектаванне працягнення вуліцы Манюшкі з будаўніцтвам моста праз Свіслач з выхадам на вуліцу Малініна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула