БЕЛ Ł РУС

Банкі будуць перадаваць падаткавым органам звесткі пра пераводы фізічных асоб за мяжу

28.04.2026 / 08:41

Nashaniva.com

У Беларусі змянілі парадак прадстаўлення звестак аб даходах фізічных асоб. Адпаведную пастанову Савета міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада, піша smartpress.by.

Фота: Lookby.Media

Дакумент, у прыватнасці, устанаўлівае новы абавязак для банкаў: яны будуць штоквартальна перадаваць звесткі пра грашовыя сродкі, якія фізічныя асобы пералічваюць за мяжу.

Цяпер банкі ўжо перадаюць падаткавым органам частку звестак па аперацыях фізічных асоб — напрыклад, пра паступленні з-за мяжы і пра рахункі з вялікімі прыходнымі абаротамі.

Таксама пастановай вызначаны тэрміны прадстаўлення звестак аб даходах фізічных асоб арганізацыямі, у дачыненні да якіх ужываецца працэдура ліквідацыйнай вытворчасці.

Яшчэ адно змяненне датычыцца падаткавых агентаў. Для іх прадугледжаны паэтапны пераход з гадавога на штоквартальнае прадстаўленне звестак аб даходах фізічных асоб. Такі парадак пачне прымяняцца з 2027 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула