БЕЛ Ł РУС

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі

28.04.2026 / 09:06

Nashaniva.com

Беларуска распавяла пра візіт міліцыі, калі яе спыталі, ці плаціць яна падатак на ката. Сітуацыя моцна здзівіла карыстальнікаў у тыктоку, піша BGmedia. 

Фота: vecteezy.com

Беларуска апублікавала відэа, у якім распавяла пра нечаканы візіт міліцыянера. Паводле яе слоў, гэта адбылося каля васьмі вечара, калі сям’я ўжо збіралася класціся спаць.

«Да нас учора прыходзіў міліцыянер, было недзе гадзін восем вечара, мы ўжо рыхтаваліся да сну, і тут стук у дзверы. Я не чакала нікога, адкрываю — там міліцыянер. І ён пачынае пытацца, хто тут пражывае, год нараджэння, дзе працуеце, не працуеце, якія садкі і школы наведваюць дзеці і так далей», — распавядае дзяўчына ў сваім роліку.

Пасля таго як ён запісаў усю інфармацыю, прагучала нечаканае пытанне: «Ён пытаецца: а коцікі-сабачкі ёсць? Я кажу — так, ёсць кот. А ён: а ён зарэгістраваны, падатак плаціце?»

Жанчына прызнаецца, што была шакаваная пачутым: «Я думаю: што? Я ўпершыню пра гэта чую. Пра сабак чула, што трэба рэгістраваць і плаціць падатак, але пра катоў — увогуле ўпершыню».

Яна вырашыла ўдакладніць, ці дакладна гаворка ідзе пра катоў: «Я ў яго пытаюся: што, і на катоў таксама? Ён кажа: ну так, канешне. Зараз, на першы раз, проста папярэджваю — зарэгістраваць ката».

Пасля размовы беларуска пачала шукаць інфармацыю: «Я проста ў шоку, думаю, дзе гэта рабіць і як. Пачала гугліць — і, шчыра, не знайшла інфармацыі, што трэба плаціць падатак на ката. Або я чагосьці не разумею, або ён мяне ўвёў у зман».

Як на сітуацыю адрэагавалі ў каментарах

Беларускія карыстальнікі паставілі пад сумнеў словы міліцыянера, пра якога распавяла дзяўчына.

Што кажа закон

Адзначым, што з гэтага года ў Беларусі пачаў дзейнічаць падатак на сабак. Адначасова новыя нормы заканадаўства абавязваюць уладальнікаў рэгістраваць усіх хатніх жывёл, у тым ліку як сабак, так і катоў, калі яны ўтрымліваюцца ў жылых памяшканнях.

Памер падатку залежыць ад пароды сабакі: для тых, што адносяцца да небяспечных, ён вышэйшы, чым для звычайных. Пры гэтым прадугледжаны асобныя выключэнні — напрыклад, для сабак-павадыроў. Акрамя таго, існуюць падатковыя льготы для ўладальнікаў, якія трымаюць некалькі сабак.

Што датычыцца катоў, то для іх падатак не ўстаноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула