БЕЛ Ł РУС

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

28.04.2026 / 11:38

Nashaniva.com

Спявачка падала заяўкі для абароны свайго голасу і вобраза ад штучнага інтэлекту

Фота: Kevin Winter/Getty Images for iHeartRadio

Амерыканская спявачка Тэйлар Свіфт падала заяўкі на рэгістрацыю таварных знакаў для абароны свайго голасу і вобраза ад выкарыстання ў кантэнце, створаным з дапамогай штучнага інтэлекту, паведамляе TMZ са спасылкай на адпаведныя дакументы.

Па інфармацыі выдання, спявачка дамагаецца прававой абароны фраз «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт» і «Прывітанне, гэта Тэйлар».Яны афармляюцца як гукавыя таварныя знакі — катэгорыя, якая выкарыстоўваецца для пазнавальных аўдыясігналаў.

Таксама пададзена заяўка на абарону канкрэтнага сцэнічнага вобраза — з ружовай гітарай, у камбінезоне і ботах, які выкарыстоўваецца ў яе выступленнях. У спявачкі ўжо ёсць дзясяткі таварных знакаў, звязаных з яе імем, альбомамі і тэкстамі песень.

Як адзначаюць юрысты, рэгістрацыя размоўных фраз як таварных знакаў — новы падыход, які можа дапамагчы змагацца з ШІ-кантэнтам, што імітуе голас без капіравання арыгінальных запісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула