БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам

28.04.2026 / 11:53

Nashaniva.com

Сустрэча Радаслава Сікорскага і спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі адбылася ў Варшаве.

Фота: Przemysław Keler / KPRP

«Важныя справы», — так Сікорскі пракаментаваў іх сустрэчу ў X, але падрабязнасцяў абмеркавання ён не прывёў, піша DW Belarus.

Пасля кожнага візіту ў Мінск спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла ўлады Беларусі вызваляюць палітвязняў.

У спісах на вызваленне не раз быў палітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары ў Беларусі Анджэй Пачобут, вызвалення якога дамагаецца польскі бок, аднак ён дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні.

Раней у праўладных беларускіх СМІ заяўлялі, што палітвязня вызваляць толькі пасля таго, як у Мінск прыедзе высокапастаўлены чыноўнік польскага МЗС або ж сам міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула