БЕЛ Ł РУС

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ

28.04.2026 / 12:08

Nashaniva.com

Акт вандалізму адбыўся ў Хойніцкім раёне. 

Мясцовая жыхарка паведаміла ў міліцыю пра інцыдэнт на могілках — невядомыя пашкодзілі магілы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобы вандалаў. Імі аказаліся двое 16‑гадовых навучэнцаў каледжа. Іх затрымалі пры падтрымцы байцоў атрада спецыяльнага прызначэння «Гром» унутраных войскаў МУС.

Паводле намесніка начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Падабеда, на Радаўніцу затрыманыя кралі з надмагілляў ежу і выпівалі алкаголь, пакінуты ў чарках на магілах.

«Затым у стане ап’янення пачалі граміць месцы пахаванняў: аблівалі фарбай помнікі, вырывалі агароджы і крыжы, разбівалі дэкаратыўныя элементы, дэмантавалі таблічкі», — адзначыў ён. Фігуранты пашкодзілі больш за 50 магіл.

Хлопцы прызналіся, што такая ідэя прыйшла ім абодвум, і вандальныя дзеянні яны ўчынялі разам.

Заведзена крымінальная справа за хуліганства. Хлопцам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула