БЕЛ Ł РУС

Тэрарыст Андэрс Брэйвік змяніў імя

28.04.2026 / 12:33

Nashaniva.com

Тэрарыст Андэрс Брэйвік змяніў сваё гучнае імя. Цяпер яго завуць Ян Ёхансэн — гэта самая распаўсюджаная камбінацыя імя і прозвішча ў Нарвегіі, піша «Еўрапейская праўда».

Андэрс Брэйвік. Фота: GettyImage

Змена была афіцыйна зацверджана ў нацыянальным рэестры.

Паводле даных нарвежскага статыстычнага ўпраўлення, у канцы 2025 года 599 чалавек мелі імя і прозвішча Ян Ёхансен.

Гэта не першы раз, калі Брэйвік мяняе імя. Раней ён быў зарэгістраваны як Фар Скалдзігрым Рауск’ёлдр аф Нартрык, а да таго — як Ф’ётальф Хансэн.

Яго адвакат не стаў каментаваць гэтую змену, а таксама матывы выбару новага імя.

Андэрс Брэйвік увайшоў у гісторыю як выканаўца аднаго з самых смяротных тэрактаў у Еўропе. Ён забіў 77 чалавек падчас нападаў на востраве Утоя і ў Осла 22 ліпеня 2011 года.

У жніўні 2012 года яго прыгаварылі да самага суровага пакарання ў Нарвегіі — 21 год турмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула