У Калінкавічах 12‑гадовы на ровары ўрэзаўся ў дзяўчыну-пешахода і ў аўтобус
Выпадак адбыўся ўвечары 27 красавіка ў раёне прыпынку грамадскага транспарту «Школа № 6».
Пасля васьмі гадзін 12‑гадовы веласіпедыст ехаў па ходніках, дзе здзейсніў наезд на 16‑гадовую дзяўчыну-пешахода.
Пасля гэтага хлопчык страціў кіраванне і сутыкнуўся з аўтобусам, які ад’язджаў ад прыпынку.
Хлопчыка з траўмамі шпіталізавалі ў бальніцу, паведамляе ДАІ.