БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Расія кажуць, што адпусцілі пяць чалавек, асуджаных за шпіянаж, хоць сярод вызваленых і Пачобут

28.04.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Узамен з Еўрасаюза паехалі пяць грамадзян, «затрыманых на тэрыторыі розных краін ЕС і іншых дзяржаў». Гэта грамадзяне Беларусі, Расіі і іншых краін СНД.

У КДБ расказалі падрабязнасці абмену затрыманымі па формуле «пяць на пяць».

У пункце пропуску «Перароў — Белавежа» на беларуска-польскай мяжы 28 красавіка Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Агенцтва знешняй разведкі Польшчы правялі абмен пяці асоб, асуджаных у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі за шпіянаж, на пяцярых грамадзян, затрыманых на тэрыторыі розных краін ЕС і іншых дзяржаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула