БЕЛ Ł РУС

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы

28.04.2026 / 14:38

Nashaniva.com

Спецпасланнік ЗША ў Беларусі пракаментаваў сённяшні абмен на мяжы Польшчы і Беларусі.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

«Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы. Гэты гістарычны вынік стаў магчымы дзякуючы лідарству прэзідэнта Дональда Трампа, Крыса Сміта і яго каманды ў Дзярждэпартаменце, а таксама цеснай каардынацыі з некалькімі надзейнымі партнёрамі.

Мы ўдзячныя Польшчы, Малдове і Румыніі за неацэнную падтрымку ў гэтых намаганнях, а таксама прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за гатоўнасць да канструктыўнага ўзаемадзеяння са Злучанымі Штатамі», — напісаў ён у X.

Джон Коўл таксама заявіў, што праз 2‑3 тыдні зноў збіраецца ў Беларусь.

Усе папярэднія візіты скончваліся вызваленнем палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула