ААЭ выходзяць з АПЕК
Краіна выходзіць з АПЕК (арганізацыі краін-экспарцёраў нафты) з 1 мая, паведаміла Reuters.com.
Фота: Gabriela Maj/Bloomberg via Getty Images
Выхад ААЭ, даўняга члена АПЕК (арганізацыі, ад якой шмат у чым залежаць сусветныя цэны на нафту), можа прывесці да хаосу і аслабіць арганізацыю экспарцёраў нафты, якая раней імкнулася дэманстраваць адзінства.
Рашэнне ААЭ прынята на фоне таго, што вытворцы АПЕК ужо сутыкаюцца з цяжкасцямі транспартавання праз Армузскі праліў, праз які звычайна праходзіць пятая частка сусветнага аб’ёму сырой нафты і звадкаванага прыроднага газу.
«Выхад ААЭ з АПЕК з’яўляецца вялікай перамогай для прэзідэнта ЗША Трампа, які абвінаваціў арганізацыю ў «ашуканстве астатняга свету» праз завышэнне цэн на нафту», — піша Reuters.
АПЕК (Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты) — міжнародная міжурадавая арганізацыя, створаная з краінамі. У склад АПЕК уваходзяць 12 краін: Алжыр, Венесуэла, Габон, Ірак, Іран, Конга, Кувейт, Лівія, Нігерыя, Саудаўская Аравія, Экватарыяльная Гвінея, ААЭ.