БЕЛ Ł РУС

Сціплая, але важная навіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пакінуць АПЕК і АПЕК+ з 1 мая

28.04.2026 / 15:56

Сяргей Гезгала

Гэта важна, таму што АПЕК+ было структурай, у якой каардынавалі дзеянні на рынку нафты краіны Персідскага заліва, Расія і Іран, што дазваляла ім трымаць высокія цэны.

Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Махамед бін-Заед эль-Нахаян у Крамлі сустракаецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Photo by Contributor / Getty Images

Пра гэты крок ААЭ паведамілі ў Дзяржаўным інфармацыйным агенцтве краіны. 

Нафтавы саюз Расіі і манархій Заліва быў найбольшым здабыткам расійскай дыпламатыі 2000‑х (памятаеце словы Лаўрова «дэбілы, б…» падчас перамоў з саудытамі, калі Маскве спачатку не ўдавалася пераканаць шэйхаў). Гэты саюз даў эканамічную аснову для расійскага экспансіянізму. Пакуль невядома, ці следам за ААЭ аналагічны крок зробіць і нейкая іншая краіна.

ААЭ апошнія гады выступала геапалітычным канкурэнтам Саудаўскай Аравіі.

Рашэнне ў ААЭ прынялі праз энергетычны крызіс, які разгарэўся пасля атакі ЗША і Ізраіля на Іран.

Сваім рашэннем Эміраты даюць сігнал, што будуць самастойна вызначаць, колькі нафты здабываць, без аглядкі на квоты, вызначаныя міжнароднай арганізацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула